Выставка «Беларусь и белорусы»

19 сентября при содействии Посольства Беларуси в Латвии в Латвийской национальной библиотеке открылась выставка «Беларусь и белорусы» Национального исторического музея Республики Беларусь.  Выставка тезисно отражает историю и культуру Беларуси, исходя из позиций современной исторической науки, освещает процессы формирования и развития белорусского этноса, нации, государственности, особенности исторического развития духовных, материальных и культурных процессов и их взаимосвязи с мировой историей и культурой, знакомит с памятниками историко-культурного наследия Беларуси.В открытии выставки приняли участие деятели науки и культуры, представители белорусских общественных организаций Латвии.
http://latvia.mfa.gov.by/…/embas…/news/d384c9753a1adb9e.html

З 19 па 25 верасня 2016 г. у Латвійскай нацыянальнай бібліятэцы будзе працаваць выстава «Беларусь і беларусы».

Выстава з’яўляецца перасоўным праектам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, які знаёміць наведвальнікаў з асноўнымі этапамі гістарычнага развіцця Беларусі, дае кароткую характарыстыку культурным асаблівасцям, дапамагае зразумець што такое Беларусь і хто такія беларусы.

Выстава тэзісна адлюстроўвае гісторыю і культуру Беларусі, зыходзячы з пазіцый сучаснай гістарычнай навукі, асвятляе працэсы фарміравання і развіцця беларускага этнасу, нацыі, дзяржаўнасці, асаблівасці гістарычнага развіцця духоўных, матэрыяльных і культурных працэсаў і іх узаемасувязі з сусветнай гісторыяй і культурай, знаёміць з помнікамі гісторыка- культурнай спадчыны Беларусі.

Выстава «Беларусь і беларусы» складаецца з 10 стэндаў, на якіх размешчаны тэматычныя выявы, фатаграфіі прадметаў, дакументаў, тлумачальныя тэксты на беларускай і англійскай мовах. Змест экспазіцыі дзеліцца на два тэматычных комплексы. Адзін з іх прысвечаны гісторыі Беларусі, другі – культурнай спадчыне. У першым даецца кароткі агляд, які закранае асноўныя гістарычныя этапы Беларусі (старажытнасць, першыя дзяржаўныя ўтварэнні, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя, Савецкая Беларусь, цяперашні час). Другі адлюстроўвае асаблівасці матэрыяльнай і духоўнай дзейнасці беларусаў (прырода Беларусі, музычная культура і тэатр, традыцыі і святы, кухня, традыцыйны касцюм, мастацтва Беларусі, мова і літаратура, спорт).

5 стэндаў забяспечаны інтэрактыўнымі панэлямі, дзе размешчана дадатковая інфармацыя, аўдыё- і відэазапісы.

Запрашаем прыняць удзел у афіцыйным адкрыцці выставы «Беларусь і беларусы» 19 верасьня 2016 г. у 16.00 у Латвійскай нацыянальнай бібліятэцы.

14329955_1182778025121386_7714794321596217897_n

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *