Вячаслаў Міхайлавіч Целеш

Вя́чка Це́леш (нар. 25 верасьня 1938, п.Краснасельскі, Гарадзенскае ваяводзтва, Польшча) — беларускі мастак, гісторык і пісьменьнік у Латвіі. Сябра Саюзу мастакоў Беларусі і Латвіі.

Нарадзіўся на Ваўкавышчыне. У 1961 навучаўся ў мастацкай вучэльні. У 19611964 служыў ў Савецкім войску ў Вільні. Пад час службы працягваў наведваць мастацкую студыю Палацу Чыгуначнікаў. У 1975 скончыў жывапісна-пэдагагічнае аддзяленьне Латвійскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў імя Т. Залькална.

Удзельнічаў у болей за 100 выставаў.

На яго карцінах выбітныя беларускія і латыскія дзеячы: Францішак Скарына, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Максім Багдановіч, Янка Купала, Яніс Райніс. Ён стваральнік сэрыі эксьлібрысаў выдатных дзеячаў беларускай гісторыі і культуры — Зоська Верас, Уладзімер Караткевіч, Адам Мальдзіс.

Яго карціны маюцца ў музэях і прыватных зборах Беларусі, Даніі, ЗША, Ізраіля, Канады, Кітаю, Латвіі, Партугаліі, Расеі, Румыніі, Францыі, Чэхіі, Швайцарыі.

Працуе дацэнтам катэдры культуры і мастацтва Інстытуту мэнэджмэнта інфармацыйных сыстэмаў.

У 2006 годзе ўзнагароджаны найвышэйшай узнагародай Латвіі — Ордэнам Трох Зорак.

One Response to Вячаслаў Міхайлавіч Целеш

  1. Уладзимир says:

    Як можно звязацца з Вячкам Целешам. Хочу у яго спытаць дзе можна здабыць яго книгу “Адсюль наш род, тут мой прычал”. Мае прозвишча так сама Целеш. хочу больш узнаць пра свой род.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *