Беларускія Мадонны прадстаўленыя ў Арт-цэнтры Марка Роткі

Наведвальнікам Цэнтра Роткі на працягу месяца даступныя да прагляду 13 Мадонн Аляксея Кузьміча.
МІНСК, 14 жні — Sputnik. У Цэнтры мастацтваў Марка Роткі ў Даўгаўпілсе адкрылася выстава “Храм Мадонны” беларускага мастака Аляксея Кузьміча, паведамілі Sputnik арганізатары.

Адкрыццё выставы суправаджалася выступленнем ансамбля Цэнтра беларускай культуры і трансляцыяй фільма пра мастака. Наведвальнікам Цэнтра Роткі на працягу месяца даступныя да прагляду 13 Мадонн Аляксея Кузьміча.
“Выставачны праект, прысвечаны нашаму знакамітаму мастаку, пабываў у многіх гарадах Еўропы, яго бачылі жыхары Рыгі, Берліна, Парыжа, Таліна і вось зараз дасягнуў ён Даўгаўпілса”, — сказаў генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Уладзімір Клімаў.

Куратар экспазіцыі Аляксей Кузьміч (малодшы) распавёў, што на зборны вобраз Мадонны бацьку ўсё жыццё натхняла мама. Сын на працягу двух гадоў працаваў над кнігай пра тату. У зборнік увайшлі ўспаміны пра мастака, фрагменты яго дзённікаў, вершы. Выданне багата на фотаздымкі і ілюстравана рэпрадукцыямі карцін. Аўтар падарыў кнігу Цэнтру мастацтваў Марка Роткі.
Выстава будзе доўжыцца да 10 верасня.

Аляксей Кузьміч (1945-2013) — жывапісец, акадэмік. Прафесійны мастак, які атрымаў адукацыю ў мастацкай школе ім. Сурыкава (Краснаярск, Расія) і ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (Мінск, Беларусь).
Читать дальше: https://bel.sputnik.by/culture/20170814/1030286988/belaruskiya-madony-pradstaulenyya-u-art-cehntry-marka-rotka.html
Leave a Reply